На Палессі на некранутых балотах збудуюць дарогу


14 кіламэтраў грунтовай дарогі да верасня гэтага году пракладуць праз Альманы – самы вялікі ў Еўропе комплекс некранутых балотаў.

Плошча заказніку складае 900 квадратных кіламэтраў.

«Калі ня браць Еўрапейскую частку Расеі, – гэта самы буйны балотны масіў у Еўропе», – кажа Свабодзе кіраўнік лясной працоўнай групы грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Андрэй Абрамчук.

У адрозненне ад іншых балотаў на Палессі гэты комплекс не пацярпеў ад меліярацыі, бо савецкія часы тут быў вайсковы палігон і вяліся сакрэтныя выпрабаванні зброі. Абрамчук зазначае, што вайсковыя дзеянні для балотаў не такія страшныя, як дарога, бо яна можа парушыць гідралагічны рэжым. Адна частка балота будзе назапашваць ваду і ператварацца ў вадаём, а другая – асушацца.

Альманския балоты. Скрыншот з праграмы «Welcome ў Беларусь»

Па словах галоўнага ляснічага Палескага лясгасу, дарога патрэбная, каб тэхніка магла праехаць да месца пажару і, каб грузавікі маглі вывозіць дрэва з лясоў, дзе ідзе высечка.

Цалкам дарога будзе складаць 24 кіламетры, а вось 14 з іх будуць ісці менавіта па балотах – гэта і непакоіць спецыялістаў «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Яны прапаноўваюць прыпыніць будоўлю і перагледзець будаўнічы праект разам з экалагічнай экспертызай. Запыт з гэтымі прапановамі накіраваны ў Генеральную пракуратуру.

«Мэтазгоднасць праходжання дарогі праз натуральныя ўчасткі ня можа быць абгрунтаваная ні эканамічна, ні экалагічна. Альтэрнатыўныя варыянты праходжання дарогі таксама ёсць, бо гістарычна дарога ішла іншым маршрутам, пераважна па астравах», – напісана ў звароце.

Альманския балоты. Скрыншот з праграмы «Welcome ў Беларусь»

На Альманскіх балотах пабываў і брытанскі рэжысёр-дакументаліст Глэн Эліс. Ён праехаў 2,5 тыс. км, каб пабачыць куліка-марадунку ды іншыя рэдкія віды, якія тут гняздзяцца. Паглядзець на прыгоды брытанца ў Беларусі можна ў праграме «Welcome ў Беларусь».

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў