На пагашэнне вонкавых дзяржпазыкаў Беларусь выдаткавала 1,146 млрд долараў


Дзяржаўныя пазыкі Беларусі па стане на 1 верасня бягучага году склалі 43,6 млрд рублёў. Сёлета на іх абслугоўванне выдаткавана больш за 1 мільярд долараў ЗША. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Вонкавыя дзяржпазыкі па стане на 1 верасня склалі 16,6 мільярдаў долараў ЗША. У студзені-жніўні Беларусь прыцягнула вонкавыя дзяржаўныя пазыкі на суму 806,5 мільёнаў долараў у эквіваленце.

Аб’ектыў
Што прапанаваў МВФ, каб не падвышаць беларусам пенсійны ўзрост?
2019.07.16 21:59

Ад каго прыйшлі нам гэтыя грошы:

  • Урад і банкі Расеі – 521,8 млн долараў;
  • Размешчаныя аблікацыя – 150,5 млн долараў;
  • Міжнародны Банк Рэканструкцыі і Развіцця – 67,1 млн долараў;
  • Экспартна-імпартны банк Кітаю – 42,2 млн долараў;
  • Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама Паўночны інвестыцыйны банк – 24,9 млн долараў.

На пагашэнне вонкавых дзяржпазыкаў з пачатку года выдаткавана 1,146 мільярдаў долараў.

Унутраныя дзяржпазыкі па стане на 1 верасня склалі 8,8 мільярдаў рублёў.

belsat.eu

Стужка навінаў