На пагашэнне дзярждоўгу Беларусі сёлета выдаткавалі ўжо больш за 660 млн долараў


Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 чэрвеня 2019 года склаў 43,9 млрд рублёў і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам года на 1,5 млрд рублёў, або на 3,3%. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Знешні дзярждоўг па стане на 1 чэрвеня склаў 16,6 млрд долараў, знізіўшыся з пачатку года на 0,3 млрд долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,7%.

У студзені-траўні Беларусь прыцягнула знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 326,7 млн ​​долараў – пераважная большасць з іх паступіла ад ураду і банкаў Расеі.

На пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку года пайшло 660,5 млн долараў.

Што датычыць унутранага доўгу, па стане на 1 чэрвеня ён склаў 9,1 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на на 2,2%.

На абслугоўванне дзярждоўгу ў 2018 годзе ў бюджэце былі прадугледжаны сродкі ў суме 2,5 млрд рублёў, што на 25,2% вышэй ацэнкі 2017 года.

Сёлета гэтыя выдаткі вырастуць амаль да 3 млрд рублёў.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары