На падаткавікоў паскардзіцца цяпер можна і праз інтэрнэт

У адпаведнасці з палажэннямі абноўленай рэдакцыі Падатковага кодэкса, беларусы атрымаюць магчымасць падаваць скаргі на рашэнні падаткавікоў, дзеянні або бяздзейнасці службовых асобаў не толькі ў пісьмовай, але і ў электроннай форме. Падобная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні, размешчаным на сайце МПЗ.