На Нямізе матацыкл збіў мінака


У Менску кіроўца матацыклу здзейсніў наезд на мінака. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Здарэнне адбылося 13 жніўня, каля 23.30, на сталічнай вуліцы Нямізе. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца матацыклу Harley-Davidson збіў чалавека, які пераходзіў вуліцу на чырвоны сігнал святлафору ў зоне пешаходнага пераходу.

Пры гэтым у міліцыі падкрэслілі, што дакладныя абставіны здарэння яшчэ высвятляюцца.

У выніку ДТЗ пацярпелы атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны. Таксама медычная дапамога спатрэбілася пасажыру матацыклу.

КА belsat.eu

Стужка навінаў