На Новы год Лукашэнка падарыў беларусам новыя тарыфы ЖКГ


З 1 студзеня ў Беларусі пачынаюць дзейнічаць новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Адпаведны ўказ 22 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе дзяржаўнае агенцтва belta.by.

У 2019 годзе павышэнне тарыфаў адбудзецца ў два этапы. З 1 студзеня вырастуць (на $ 3,9) тарыфы на газ, электра ды водазабеспячэнне, водаадвядзенне, паслугі па капітальным рамонце.

А з 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезону, тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння вырасце на $ 1,1.

Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дому, ліфтаў і цвёрдыя камунальныя адходы захаваецца на ўзроўні 2018 года.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў