На Нацыянальны адбор «Еўрабачанне – 2020» накіравалі 95 заявак


На ўдзел у Нацыянальным адборачным туры конкурсу песні «Еўрабачанне-2020» паступіла 95 заявак. Свае творы даслалі як пачаткоўцы, так і прафесійныя выканаўцы. Удзельнікаў жывога праслухоўвання агучаць да 22 студзеня ўключна, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

Пасля таго, як будзе сфармаваны спіс канкурсантаў, а журы мае абраць з 95 заявак толькі 12 удзельнікаў фіналу, чакаецца праслухоўванне. Адбудзецца гэта 27 студзеня. Ужо 6 сакавіка вызначаць пераможцу. Фіналіст, які атрымае найбольшую колькасць глядацкіх і экспертных галасоў, прадставіць Беларусь на 65-м конкурсе песні «Еўрабачанне» ў Ратэрдаме (Нідэрланды) у траўні гэтага года.

Hавiны
Распачаўся Нацыянальны адбор на «Еўрабачанне-2020»
2020.01.02 16:13

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў