На наступным тыдні ў Беларусі пойдзе снег


Рэзкае пахаладанне чакаецца на пачатку наступнага тыдня па ўсёй тэрыторыі краіны. У асобных раёнах выпадзе першы снег, паведамляе Белгідрамет.

Анамальная цеплыня (сёлета самая цёплая сярэдзіна кастрычніка за 75 гадоў!) захаваецца да канца тыдня. На выходных паветра ў паўднёвых рэгіёнах прагрэецца аж да +21 градуса.

Але ўжо ў пачатку наступнага істотна пахаладае пойдуць дажджы і мокры снег.

28 кастрычніка, у панядзелак, халодны атмасферны фронт са Скандынавіі прынясе начны і ранішні туман з кароткачасовымі дажджамі, а тэмпература паветра складзе максімум 12 градусаў (на поўдні). У аўторак пахаладанне працягнецца. Тэмпература паветра ноччу складзе −2…+5°С, а днём 0…+7°С.

Каб пазбегнуць прастуд і іншых рэспіраторных захворванняў на гэтым фоне, медыкі рэкамендуюць надаваць больш увагі ўмацаванню імунітэту: піць напоі з вітамінам С, напрыклад, гарбату з лімонам, цёпла апранацца і сачыць, каб абутак быў сухім унутры.

КА belsat.eu

Стужка навінаў