На польска-беларускай мяжы паблізу пункта пропуску ў Кузніцы збіраюцца вялікія чэргі. Але некаторыя нядобрасумленныя кіроўцы спрабуюць праехаць хутчэй і абмінаюць тых, хто чакае сваёй чаргі. У выніку сітуацыя накалілася настолькі, што жанчына схапіла камень і не давала нецярплівым кіроўцам уклініцца, піша сайт autogrodno.by.
На відэа бачна, што жанчына, якая стаяла ў чарзе не вытрымала і шпурнула цяжкі камень у аўтамабіль, кіроўца якога спрабаваў праехаць без чаргі.
СК belsat.eu