На мяжы затрымалі аўстрыйца, які спрабаваў пранесці ў Беларусь аптычны прыцэл


Уначы 8 жніўня ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці на заставе «Навасёлкі» памежнікі затрымалі грамадзяніна Аўстрыі, які заявіў, што хоча жыць у Беларусі. Пазней у яго выявілі нож, аптычны прыцэл ды іншыя рэчы, паходжанне якіх невядомае.

Пра здарэнне паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Памежнікі заўважылі мужчыну, які ішоў з Польшчы ў Беларусь. Сабака ўзяў след, неўзабаве яго затрымалі. Аўстрыец заявіў, што «больш не хоча заставацца ў сваёй краіне» і нібыта мае на мэце «пражыванне ў Беларусі».

Падчас дагляду ў яго знайшлі зменнае адзенне, тэлефон і планшэт, нож, кусачкі, нажоўку і аптычны прыцэл.

Фота gpk.gov.by

Навошта мужчыне спатрэбіўся менавіта прыцэл – не ўдакладняецца.

Пасля разбіральніцтва парушальніка выдалі польскаму боку.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары