На мяжы з Польшчаю «BMW» урэзаўся ў фуру


ДТЗ здарылася на памежным пункце пропуску «Брузгі».

Кіроўца легкавіка апярэджваў адзін цяжкавік і ўехаў у іншы. Удар быў вельмі моцны. Для таго, каб дастаць кіроўцу з аўта, на месца ДТЗ выклікалі ратавальнікаў. З траўмамі мужчыну забралі ў шпіталь.

Дальнабойнік расейскай фірмы ехаў у Польшчу за таварам. Пасля аднаго з прыпынкаў не змог завесці рухавік і стаяў у левай паласе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў