На мяжы Венесуэлы з Бразіліяй адбылася страляніна: як мінімум 2 загінулых


На мяжы Венесуэлы з Бразіліяй праз перастрэлку загінулі два чалавекі, 22 пацярпелі, паведамляе венесуэльскае выданне Nacional.

Удакладняецца, што страляніна адбылася ў выніку дзеянняў войска супраць жыхароў у венесуэльскім штаце Балівар. Паводле выдання, вайскоўцы пачалі страляць па прысутных на вуліцы грамадзянах. Пасля дзеянняў арміі, жыхары захапілі трох жаўнераў.

Як паведамляе Washington Post, грамадзянскія асобы спрабавалі захаваць адкрытым участак паўднёвай мяжы з Бразіліяй для дастаўкі гуманітарнай дапамогі. Добраахвотнікі выстраіліся перад ваеннымі машынамі, які накіроўваўся да мяжы, жаўнеры пачалі страляць.

Прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША ўжо выступіў з асуджэннем гэтага інцыдэнту.

Раней самаабвешчаны прэзідэнт Венесуэлы Хуан Гуаідо падпісаў свой першы прэзідэнцкі ўказ, у якім сярод іншага дазволіў увозіць у краіну гуманітарныя грузы.

19 лютага Нікалас Мадура распарадзіўся закрыць мяжу з Бразіліяй для зваротных мэтаў – не пусціць у Венесуэлу гуманітарную дапамогу ад суседніх краінаў. Таксама разглядаецца пытанне аб закрыцці мяжы з Калумбіяй.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў