Мянчука абвінавачваюць у «гвалце ў дачыненні да міліцыянта».
«Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні», – напісала ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Пра здарэнне стала вядома 2 кастрычніка. Паводле версіі міліцыі, 1 кастрычніка жыхары дому на вуліцы Мядзёлкі ў Менску выклікалі міліцыю на суседзяў, якія крычалі і выкідвалі бутэлькі з вокнаў. Міліцыянты засталі ў кватэры сем чалавек нападпітку, у тым ліку двух жанчын. Пазней высветлілася, што ўсе яны раней неаднаразова прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.
Прэс-служба паведамляе, што міліцыянты паспрабавалі супакоіць кампанію, але тыя пачалі паводзіць сябе агрэсіўна і кідацца ў бойку. Таму адзін з праваахоўнікаў быў вымушаны страляць у нецвярозага мужчыну, калі той спрабаваў адабраць у праваахоўніка пісталет.
Цяпер шасцёра ўдзельнікаў канфлікту знаходзяцца ў ЦІП на Акрэсціна. Паранены ў левую галёнку мужчына – у шпіталі.
ДР belsat.eu