На МТЗ у працаўнікоў прымусова збіраюць подпісы за стабільную працу заводу

У рэдакцыю Belsat чытачка даслала здымак дакументу на імя дырэктара, які мусяць падпісаць супрацоўнікі заводу.

Паводле словаў чытачкі, у МТЗ на днях у цэх прыйшла супрацоўніца аддзелу кадраў, якая загадным тонам заявіла аб абавязковым падпісанні гэтага «дакументу». Той, хто адмаўляецца падпісваць – не атрымлівае разрад. Такім чынам, зарплата будзе менш. Работнікі абураліся і спрабавалі даведацца, для чаго гэта робіцца, але адказ яны не атрымалі. Іх проста паставілі ў вядомасць і патрабуюць у бліжэйшы час падпісаць

Прэс-сакратарка заводу Юлія Дылянок не змагла пракаментаваць патрэбу ў такім зборы подпісаў: «У дакуменце напісана, за што людзі падпісваюцца. Але я гэты дакумент не бачыла і нічога пра яго не ведаю».

Hавiны