На МКАД дзяўчына ў ружовых майтках кідалася пад машыны


Інцыдэнт здарыўся раніцай 30 жніўня. Дзяўчына ў ружовай бялізне бегала па дарозе і размахвала рукамі. Верагодна, яна была нецвярозая. Чытачы tut.by выказваюць здагадкі, што яна была пад уплывам наркотыкаў.

«Мы спыніліся, таму што падумалі, што ёй патрэбная дапамога. Аднак яна пачала кідацца на кіроўцаў і аўтамабілі, бегала па ўсёй дарозе. Тады стала зразумела – дзяўчына ў неадэкваце. Акрамя таго, зрэнак у яе проста не было відаць», – распавядае Яўген.

Праз паўгадзіны на МКАД прыехала міліцыя і хуткая, дзяўчыну забралі ў шпіталь.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў