На мітынгу Ціханоўскай у Смаргоні – сотні людзей

А 13.00 распачаўся агітацыйны мітынг кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Смаргоні.

За паўгадзіны пасля пачатку мерапрыемства ў гарадскім скверы сабраліся ўжо сотні людзей. «Наша Ніва» паведамляе, што па стане на 13.10 іх было больш за 500. Праз гадзіну выданне налічыла больш за 1000 чалавек.

Уваход на мітынг ажыццяўляецца праз турнікеты пасля дагляду міліцыяй асабістых рэчаў наведнікаў. Такія меры бяспекі былі ўведзеныя дзяржавай пасля затрымання 33-х расейскіх баевікоў.

Пасля Смаргоні аб’яднаны штаб наведае Маладзечна, а ўвечары прыедзе ў Ліду.

Тым часам паведамляецца, што ў Лідзе перад прыездам Ціханоўскай пачалі перакладваць плітку ля месца правядзення мітынгу. У адміністрацыі ГЦ «Патсдам» TUT.by сказалі, што прычына ў непаладках з водаправодам.

КА belsat.eu

Hавiны