На месцы гібелі дзяцей у Кемераве адчынілі Сквер анёлаў


Сквер анёлаў.
Фота: kem.kp.ru

Раніцай 15 верасня ў парку на месцы былога гандлёвага цэнтру «Зимняя вишня», на пажары ў якім у 2018 годзе загінулі 60 чалавек, адкрылі Сквер анёлаў. Паведамляе «Комсомольская правда».

У парку высадзілі алею з 60 нямецкіх соснаў – адпаведна колькасці загінулых у гандлёвым цэнтры. Тут таксама зробленыя дарожкі, дрэвы, фантан, вадаспад, капліца, музычная вежа ды амфітэатр. Для афармлення выкарысталі каля 17 тысяч камянёў, вага самага цяжкага з якіх складае 15 тонаў.

Адкрылі сквер без урачыстых падзеяў і пераразання стужак. Тым не менш, на адкрыцці выступіў губернатар вобласці Сяргей Цывілеў, які таксама паказаў наведнікам адрамантаваную побач школу.

Стваральнікам скверу выступіў брытанскі архітэктар Джон Кэлвін Відман.

Hавiны
Пацярпелыя па справе аб пажары ў Кемерава запатрабавалі мільярды рублёў кампенсацыі
2019.04.12 14:20

Пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня» ў Кемерава 25 сакавіка. Узгаранне тушылі амаль содні. Выніковая лічба ахвяраў трагедыі склала 60 чалавек, большасць з іх – дзеці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў