На месцы дэпо каля плошчы Перамогі ў Менску з'явіцца жылы квартал


Менскі гарвыканкам зацвердзіў горадабудаўнічы план, згодна якому каля плошчы Перамогі зʼявіцца новы жылы квартал. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна рашэння Менгарвыканкаму жылы квартал зʼявіцца ў межах вуліц Куйбышава – праспект Машэрава – Кісялёва – Чырвоная. Другая частка кварталу будзе размяшчацца ў межах вуліц Чырвоная – праспект Машэрава – праспект Незалежнасці – Кісялёва. Іншымі словамі новабудоўлі размесцяцца на тэрыторыі былога тралейбуснага дэпо і былога заводу «Гарызонт». Пляцоўка, будынкі, тэрыторыя будуць цалкам трансфармаваныя пад грамадскую і жылую забудову.

Hавiны
На рынак будаўніцтва інвестары не вернуцца ў бліжэйшыя 5 гадоў
2016.01.12 12:00

Што будзе пабудавана

Акрамя шматкватэрнай забудовы прадугледжваецца стварэнне і зонаў камунальнай абслугі, дзіцячыя садкі. Чыноўнікі таксама абяцаюць рамонтныя працы па вуліцах, дзе гэта будзе неабходна. На тэрыторыі кварталу мае з’явіцца і новы гандлёвы цэнтр.

Hавiны
У Менску жыллёвае будаўніцтва скарацілася на 35 %
2016.05.22 19:21

Новыя дамы прыйдзецца чакаць да 2030 году

Праект па рэканструяванні гэтай тэрыторыі зацягнецца. Чыноўнікі мяркуюць яго падзяліць на два этапы. Цягам першага – да 2025 году – будуць знесеныя старыя будынкі. А ўжо падчас другога этапу – да 2030 году плануецца завершыць будаўніцтва і рамонтныя працы.

Участак, якія належыць кампаніі «А-100 Дэвэлапмэнт», інвестар набыў падчас аўкцыёну яшчэ ў 2017 годзе. Кошт гэтага ўчастку склаў 8,8 млн долараў.

Аб’ектыў
Праз няправільнае будаўніцтва ў Гомлі могуць абрынуцца жылыя дамы
2016.12.07 21:41

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў