Да пастарунку, дзе трымалі аператара «Белсату», прыязджала дзяржаўнае ТБ

Фота са старонкі Віталя Дубіка ў фэйсбуку

Па дарозе на агітацыйны мітынг Святланы Ціханоўскай у Барысаве 23 ліпеня быў затрыманы аператар «Белсату» Віталь Дубік. Ён знаходзіўся ў РАУС у Смалявічах.

Машыну, на якой ехалі журналістка Алена Дубовік і аператар Віталь Дубік, спынілі міліцыянты у раёне Смалявічаў. Нагодай для спынення стала тое, што машына, падобная да іхнай, нібыта раней здзейсніла ДТЗ.

Пасля гэтага Дубіка завезлі ў пастарунак, а Дубовік сказалі пакінуць памяшканне. Яна вяла трансляцыю таго, што адбываецца.

С Vital Dubik

Opublikowany przez Алена Шчарбінская Czwartek, 23 lipca 2020

Праз некаторы час міліцыянты пачалі аглядаць машыну Дубіка без ягонай прысутнасці.

У гэты момант на месца падзеі прыехала здымачная група дзяржаўнага тэлебачання. Імаверна, гаворка вядзецца пра адзін з каналаў Белтэлерадыёкампаніі. Каментаваць што-небудзь яны адмовіліся.

Прычыну затрымання міліцыя называць адмаўлялася.

Алена Дубовік заўважыла, што міліцыянты перадавалі нейкія дакументы для здымкі дзяржаўнаму ТБ.

Прыкладна а 21-й гадзіне Віталя адпусцілі з пастарунку. На яго склалі пратакол паводле арт. 18.2 КаАП (парушэнне правілаў бяпекі эксплуатацыі транспарту).

«Мне падаецца, што яны проста цягнулі час, каб мы не даехалі да Барысава і не правялі стрым», – мяркуе аператар.

КА belsat.eu

Hавiны