На месца гібелі менчука нясуць кветкі, праходзіць стыхійная акцыя памяці

Акцыя салідарнасці на Пушкінскай. Фота: Светлана Фар

Да выхаду са станцыі метро Пушкінская ў Менску жыхары сталіцы нясуць кветкі. На скрыжаванні Прытыцкага і Пушкіна праходзіць стыхійная акцыя памяці.

Учора ў часе масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў на вул Прытыцкага загінуў мужчына.

Ля выхаду са станцыі метро «Пушкінская» 10 жніўня ў часе масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў на вул Прытыцкага загінуў мужчына.

Паводле версіі МУС, у ходзе супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць неўстаноўлены выбуховую прыладу ў бок праваахоўнікаў.

AA belsat.eu

Hавiны