На месца для перадвыбарчай агітацыі ў Магілёве сагналі тэхніку

6 жніўня на пляцоўцы перад лядовым палацам з’явілася тэхніка. Раней на гэтым месцы праходзілі пікеты дзеля падтрымання Святланы Ціханоўскай. Давераныя асобы кандыдаткі на прэзідэнцтва думаюць, што гэта спроба сарваць пікеты Ціханоўскай.

Уладзімір Шанцаў размясціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» фота і каментар: «У нас у Магілёве засталася адна магчымасць правесці мітынг 8 жніўня ўвечары ля лядовага. Аднак і гэтую магчымасць збіраюцца адняць. Відаць, няма куды ставіць прадукцыю «Трансмашу». Вось вам і вынік за 26 гадоў!»

Фота: ФБ Шанцаў

Дасюль улады забаранілі давераным асобам Ціханоўскай па Магілёўшчыне праводзіць пікеты ля спартовага комплексу «Алімпіец» у Магілёве, у Шклове, у Чавусах і іншых гарадах. Прычына штораз была аднолькавая: на дазволеным месцы для перадвыбарчай агітацыі запланавалі іншую імпрэзу. Сваю заяўку на правядзенне пікету ўвечары 8 жніўня ля лядовага палацу давераныя асобы Ціханоўскай падалі загадзя, але адказу на яе пакуль ніякага няма.

Пікет дзеля падтрымання Святланы Ціханоўскай у Магілёве. 2 жніўня 2020. Фота: «Белсат»
Мітынг дзеля падтрымання Святланы Ціханоўскай у Магілёве. 2 жніўня 2020. Фота: «Белсат»

«Гэтыя перашкоды – ад страху. Улады спужаліся нас і паўсюль ужываюць жорсткі адміністрацыйны рэсурс. Але мы яшчэ спадзяемся, што ўсё ж такі ні тэхніка, ні іншае мерапрыемства не перашкодзіць нам правесці пікет ля лядовага 8 жніўня», – сказаў Уладзімір Шанцаў.

6 жніўня ў Менску амаль на 2 гадзіны была затрыманая кіраўніца штабу Святланы Ціханоўскай – Марыя Мароз. Яе папярэдзілі пра адказнасць у выпадку правядзення вялікага агітацыйнага мітынгу, які абʼяднаны штаб планаваў на сёння.

Hавiны
У Магілёве з участкаў масава выдаляюць незалежных назіральнікаў
2020.08.05 12:19

Вольга Васільева belsat.eu

Стужка навінаў