На менскім стадыёне «Дынама» з’явіцца сістэма відэаназірання за $ 4,5 млн


Стадыён «Дынама»

На сайце дзяржзакупаў icetrade.by размясцілі вынік закупу сістэмы відэаназірання для абноўленага стадыёну «Дынама» у сталіцы.

Згодна з пратаколам, пераможцам тэндару стала ТАА «Ксорекс-Сервіс» з коштам 9 144 590 рублёў (крыху больш за $ 4,5 млн), паведамляе «Прэссбол».

Раней названае ТАА прызналі пераможцам тэндару на пастаўку на арэну сістэмы тэхналагічнага тэлебачання коштам амаль $ 5,5 млн.

Рэканструкцыю стадыёну плануецца завяршыць да 31 траўня.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары