На Менскім моры адкрыўся першы інклюзіўны пляж


На выходных на Менскім моры адкрыўся інклюзіўны пляж, які зʼявіўся дзякуючы праекту «ПляжИК». Ініцыятыва перамагла ў «Social Weekend», займела падтрыманне мецэнатаў і была зрэалізаваная ў партнёрстве з Рэспубліканскай асацыяцыяй вазочнікаў.

Ідэйны натхняльнік – Дзяніс Васілевіч. Акрамя працы ў сферы будаўніцтва ён займаецца валанцёрствам: працуе інструктарам фізічнай падрыхтоўкі ў Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў. Ягоная мама Алена мае інваліднасць з дзяцінства, яна нарадзілася без рук і ног.

Стваральнік праекта «ПляжИК» Дзяніс Васілевіч і кіраўнік Social Weekend Аляксандр Скрабоўскі.
Фота: Таня Капітонава / belsat.eu
Алена, маці Дзяніса. Зараз ідзе збор сродкаў на куплю новага крэсла для яе – яно каштуе € 5000.
Фота: Таня Капітонава / belsat.eu

Да гэтага Дзяніс зрэалізаваў праект «асаблівы падыход»: адаптаваў сапборды і байдаркі для людзей з інваліднасцю. Цяпер спартовым інвентаром зручна карыстацца дзякуючы адмысловаму спуску да вады.

Таксама на тэрыторыі пляжу ёсць абедзенная зона з пандусам, шырокая распранальня і прыбіральні для людзей з інваліднасцю.

Фота: Таня Капітонава / belsat.eu

У планах – усталяваць адаптыўныя трэнажоры і звязаць усе абʼекты паміж сабой драўлянымі сцяжынамі. А затым стварыць інклюзіўныя пляжы ў іншых гарадах Беларусі.

Першыя карыстальнікі засталіся задаволеныя. Некаторыя з іх упершыню пабывалі на Менскім моры і паспрабавалі паплаваць.

Фота: Таня Капітонава / belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / belsat.eu

ТК belsat.eu

Стужка навінаў