На менскіх запраўках з’явіліся карціны беларускіх мастакоў


Гэтым летам наведнікі сталічных АЗС змогуць пабачыць амаль паўсотні карцін сучасных беларускіх мастакоў.

У межах праекту «Арт-запраўка» творы выставілі на шасці аўтазапраўках сеткі «А-100».

Для праекту выбралі 46 карцін, адабраных з фондаў Нацыянальнага цэнтру сучаснага мастацтваў. Можна будзе пабачыць працы Леаніда Шчамялёва, Рамана Заслонава, Уладзіміра Тоўсціка, Ганны Сілівончык, Васіля Касцючэнкі ды інш. мастакоў (агулам 15 майстроў).

На падставе твораў зрабілі рэпрадукцыі, якія змясцілі па адрасах:

  • Баравая,7
  • Харкаўская, 81
  • Акадэмічная, 34
  • Прамысловая, 2б
  • Казіміраўская, 39,
  • Зялёная 1/5 (у Сеніцы)

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў