На менчука завялі справу за размяшчэнне ў сацыяльных сетках фільма пра Лукашэнку


Міліцыя выклікала менчука на размову, бо ён у кастрычніку 2019 года размясціў на сваёй старонцы «Вконтакте» фільм Nexta «Лукашэнка. Крымінальныя справы», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

19-гадовы Андрэй Міхалевіч размясціў фільм «Лукашэнка. Крымінальныя справы» на сваё старонцы «Вконтакте» 28 кастрычніка 2019 года. Згодна з рашэннем суду Цэнтральнага раёну фільм быў занесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў толькі 7 снежня 2019 года.

Андрэй Міхалевіч. Фота прадастаўлена для spring96.org

Аднак у пятніцу 15 траўня Андрэю патэлефанаваў участковы А. Шалай з апорнага пункту аховы правапарадку на вул. Жукоўскага 6/1 і запрасіў яго на размову. Участковы патлумачыў маладзёну ад недапушчальнасці распаўсюду падобнай інфармацыі і папярэдзіў аб магчымым штрафе ў 50 базавых велічынь (Br 540) ці адміністрацыйным арышце.

Hавiны
Блогер NEXTA выпусціў новы фільм пра Лукашэнку
2019.10.26 07:25

Заткнуць рот пераследам

Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Аляксей Лойка кажа, што нездарма менавіта зараз міліцыянты зацікавіліся гэтым рэпостам.

«Мы ўступілі ў турбулентны перыяд, калі ўлады ціснуць амаль на ўсіх, хто адкрыта выказвае сваю нязгоду. Напярэдадні выбараў уладам падаецца, што адзіны эфектыўны метад заткнуць рот – пераслед», – кажа ён.

Аляксей Лойка адзначае, што выкананне закону «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» на практыцы не адпавядае ягоным мэтам.

«На паперы закон мусіць ахоўваць грамадскія адносіны, каб не было тэрарыстычных арганізацыяў. Але на практыцы закон выкарыстоўваецца для пераследу нязгодных», – зазначае юрыст.

ВІДЭА
Фільм «NEXTA» пра Лукашэнку – нумар адзін у трэндах у Беларусі
2019.10.27 19:01

Справу аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 17.11 («Распаўсюд інфармацыі, якая заклікае да экстрэмізму») ў хуткім часе перададуць у суд.

Гэта не адзіны выпадак, калі ўлады караюць за распаўсюд фільма блогера Nexta. У красавіку жыхара Гомля аштрафавалі на Br 405.

Дакументальны фільм блогера Nexta «Лукашэнка. Крымінальныя справы» выйшаў 26 кастрычніка. У ім распавядаецца пра асноўныя падзеі кіравання Лукашэнкі. У хуткім часе фільм заняў першае месца ў трэндах беларускага YouTube.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў