На Мазырскім НПЗ здарылася ўзгаранне


Загарэўся вакуумны газойль на адзнацы 15 метраў вонкавай калоны № 351 секцыі 300/1 устаноўкі ЛК-1.

Працаўнікі МНС аператыўна зліквідавалі ўзгаранне.

Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс не парушаны.

З чым звязанае ўзгаранне, не паведамляецца.

Скандал вакол паставак забруджанай нафты, якая пайшла з Расеі ў Беларусь, пачаўся 19 красавіка. У гэты дзень дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, што паступае па нафтаправодзе з РФ. Беларуская інфраструктура можа быць пашкоджаная атручаную сыравінаю. 22 красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання.

На Мазырскі НПЗ чыстая нафта з Расеі мусіць паступіць 4 траўня.

Беларускія НПЗ пад пагрозай. Што могуць зрабіць расейцы?

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары