На матч па лёгкай атлетыцы, які адкрываў Лукашэнка, гледачоў заганялі з дапамогай адмінрэсурсу


Блогер NEXTA апублікаваў на сваім Telegram канале скрыншоты перапісак у чатах, з якіх вынікае, што на матч па лёгкай атлетыцы ЗША-Еўропа, на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця якога прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка, гледачоў збіралі прымусам або абяцаннямі грошаў.

 

У адным з чатаў усім жадаючым прапаноўвалі па 5 рублёў у гадзіну за тое, каб «проста сядзець» на матчы. У другім чаце прапаноўвалі 10 рублёў за 3 гадзіны на спаборніцтвах.

У сеціве паведамляюць, што студэнтаў здымаюць з лекцыяў і ў абавязковым парадку прымушаюць ісці на гульню.

Матч па лёгкай атлетыцы ЗША-Еўропа адбываецца ў Менску 9-10 верасня.

Hавiны
Увесь кантэкст заявы Лукашэнкі пра Менск як сталіцу ЗША
2019.09.10 09:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў