На малітвенны сход супраць руйнавання крыжоў у Курапатах прыйшлі амаль адныя міліцыянты


На мінулых выходных апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч заклікаў беларусаў выходзіць кожную нядзелю на малітвенныя сходы, каб памаліцца за нявінна забітых у Курапатах. 14 красавіка да Свята-Духава кафедральнага сабора прыйшло каля 10 звычайных грамадзянаў і не менш за 15 міліцыянтаў у цывільным.

Міліцыянты ў цывільным, якія прыйшлі на малітвенны сход

Пратэстоўцы пастаялі каля 15 хвілінаў насупраць сабору і разыйшліся. Акцыя скончылася без затрыманняў.

На папярэднюю акцыю каля Свята-Духава кафедральнага сабора на сталічнай плошчы Свабоды сабралася каля 200 чалавек. Мікалая Статкевіча (адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу) тады прэвентыўна затрымалі і пакаралі арыштам на 15 содняў.

Абноўлена
У Менску адбыўся малітвенны сход. Статкевіча затрымалі
2019.04.07 12:18

«Лукашэнка працягвае знішчэнне Мемарыяла памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах… Зламаныя і апаганеныя больш за 150 крыжоў, усталяваных на пахаваннях людзьмі, якія шануюць памяць», – гаворыцца ў нядаўняй заяве Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу (БНК).

БНК заклікае беларусаў сабрацца ў панядзелак 15 красавіка а 18:00 каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

«Разам памолімся за збаўленне нашай краіны ад злога, і за кінутых за краты абаронцаў веры – Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Максіма Вінярскага, – заклікае БНК. – Прыходзьце з крыжамі, свечкамі і абразамі. Абаронім нашу веру. Слава Ісусу Хрысту! Жыве Беларусь!».

Нагадаем, што 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты былі зруйнаваныя 70 крыжоў. 13 красавіка ўлады працягнулі руйнаванне крыжоў.

Аб’ектыў
Новы «крыжалом» у Курапатах
2019.04.13 22:01

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 13 красавіка агучыў чарговы зварот у сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. Ён заклікаў спыніць святатацтва ў Курапатах.

Hавiны
Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў спыніць святатацтва ў Курапатах
2019.04.13 18:46

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў