На Магілёўшчыне ў выніку ДТЗ адбыўся пажар. Загінулі два чалавекі


На Магілёўшчыне 4 студзеня адбылося ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса «Мэрсэдэс Спрынтэр» і аўтамабіля «Фольсфаген Пола», у выніку якога абедзве машыны загарэліся. Пра гэта паведамляе телеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

Паведамленне пра ДТЗ паступіла ў міліцыю ў 17:23. Кіроўца «Фольксваген Пола» 1960 года нараджэння ў раёне вёскі Сідаравічы пры выкананні абгону сутыкнуўся з сустрэчным мікрааўтобусам «Мэрсэдэс Спрынтар» з 10-ю пасажырамі ў салоне.

Вынік ДТЗ. Фота – t.me/pressmvd

«Пасля сутыкнення аўтамабілі загарэліся. Пажар ліквідаваны ратавальнікамі, што прыбылі на месца. У выніку ДТЗ кіроўца «Фольксвагена» і ягоны 13-гадовы пасажыр загінулі на месцы здарэння. Кіроўца мікрааўтобуса і ўсе ягоныя пасажыры дастаўлены ў лякарню для агляду», – паведамляюць у МУС.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў