На Магілёўшчыне раскрылі забойства дзяўчыны, што адбылося 18 гадоў таму


Упраўленне Следчага камітэту па Магілеўскай вобласці аднавіла расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 23-гадовай дзяўчыны ў Крычаве ў жніўні 2001 года. Пра гэта паведамляе сайт СК.

Пры паўторным экспертным даследаванні следчыя выявілі сляды, якія паказваюць, што да забойства мае дачыненне мясцовы жыхар. Мужчына судзілі за згвалтаванне і рабаванне, і ў цяперашні час ён адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. На момант забойства яму было 20 гадоў.

У ходзе допыту падазраваны паказаў, што ў жніўні 2001 года ўвечары па дарозе дадому сустрэў дзяўчыну і вырашыў з ёй пазнаёміцца. На ягоную прапанову яна адказала адмовай, што раззлавала мужчыну.

«Я дзяўчыну спыніў, хацеў пазнаёміцца. Яна нагаварыла ў адказ некарэктныя словы. Я дастаў нож і ўдарыў яе адзін раз», – распавядае падазраваны на відэа, што выклаў на сваім сайце Следчы камітэт.

Ад удару нажом дзяўчына загінула.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў