На Магілёўшчыне загадалі ўзмацніць імунітэт малінавым варэннем

ВІДЭА

Малінавае – любімае варэнне Аляксандра Лукашэнкі. Фота – ИТАР-ТАСС

Магілёўскі абласны саюз спажывецкіх таварыстваў дасылае ў раённыя спажывецкія таварыствы разнарадку на атрыманне ў Глускім райпо малінавага варэння ў мэтах умацавання імунітэту і прафілактыкі прастудных захворванняў сярод насельніцтва. Копію дакументу апублікаваў у сваім тэлеграм-канале блогер NEXTA.

Згодна з дакументам, раённыя спажывецкія таварыствы атрымалі разнарадку на атрыманне ад Глускага райпо малінавага варэння і працёртых чорных парэчак.

Намеснік старшыні праўлення Магілёўскага аблспажыўсаюзу рэкамендуе таксама ўключыць гэтую прадукцыю ў навагоднія наборы працаўнікам спажывецкай кааперацыі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары