На Магілёўшчыне і Гомельшчыне выбары ўжо адбыліся


Паводле справаздачы ЦВК, у двух абласцях краіны на ўчасткі для галасавання прыйшлі больш за 50 % выбарнікаў. Агулам па краіне на 10 гадзіну яўка выбарнікаў склала 45,33 %, паведамляе ЦВК.

Па стане на 10 гадзіну ў выбарах прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 45,33 % выбарнікаў. Найбольш актыўна аддаюць галасы жыхары Гомельскай (57,82 %) і Магілёўскай (53,87 %) абласцей.

На Берасцейшчыне прагаласавалі 40,49 % выбарнікаў, у Віцебскай вобласці – 45,28 %, Гомельскай вобласці – 57,82 %, Гарадзеншчыне – 42,47 %, Менская вобласць – 43,79 %, Магілёўская вобласць – 53,87 %, у Менску – 36,08%.

На пасаду прэзідэнта прэтэндуюць Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Чэрачань і Святлана Ціханоўская.

СК belsat.eu

Стужка навінаў