Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў у Магілёўскай вобласці дзясяткі донараў крыві і плазмы, якія на працягу апошніх гадоў махлярскім шляхам атрымлівалі ўзнагароду.
Пра гэта піша выданне «Ежедневник». Факты махлярства сярод донараў выявілі падчас праверкі выплаты ўзнагароджанняў на працягу 2015-2016 гадоў. Паводле КДК, у 2015 годзе ў Магілёўскай вобласці было каля 5 тыс. донараў, але ў 2016 годзе іх колькасць рэзка вырасла і склала ўжо 8,2 тыс. Толькі 12 % з іх здаюць кроў і плазму бязвыплатна. Астатнія атрымліваюць усе прадугледжаныя законам узнагароджанні.
Усіх донараў вобласці КДК не правяраў – хапіла толькі тых, хто здаваў кроў і плазму ў Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві. У выніку праверкі выявілася, што каля двух дзясяткаў донараў выкарыстоўвалі той факт, што ўстанова не мае магчымасці праверыць дакладнасць прадстаўленых дакументаў і падавалі даведкі з падвышаным узроўнем дзённага заробку, які, згодна з заканадаўствам, павінен кампенсавацца донару.
Асобныя донары завышалі свой заробак у 4-5 разоў, у агульнай складанасці атрымаўшы незаконна больш за некалькі тысяч дэнамінаваных рублёў.
Адзін малады хлопец 30 разоў падаваў даведкамі з несапраўднымі звесткамі, у якіх ён лічыўся кіроўцам з месячным заробкам да 1280 рублёў. На самай справе ён быў усяго толькі стажорам і атрымліваў каля 217 рублёў у месяц.
У выніку прадастаўлення недакладных звестак хлопец незаконна паклаў у кішэню больш за 2,8 тыс. рублёў.
З той жа арганізацыі даведкі з несапраўднымі звесткамі аб зарплаце падаваў і брат хлопца, хоць ён наагул у названай арганізацыі ніколі не працаваў.
Аналагічна здаваў кроў і прараб адной будаўнічай фірмы Магілёва. Дзякуючы завышэння свайго заробку ён незаконна атрымаў 1,1 тыс. рублёў.
У цяперашні час матэрыялы праверкі перадалі ў праваахоўныя органы, якія ўжо распачалі шэсць крымінальных спраў паводле арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
У ходзе расследавання крымінальных справаў, будзе дадзеная прававая ацэнка дзеянняў службовых асобаў прадпрыемстваў, якія выдавалі даведкі з завышаным узроўнем заробку.
Глядзіце таксама: