На «Лініі Сталіна» паказалі, як выбівалі немцаў з Рагачова


Аматары рэканструкцыі падчас інсцэнізацыі бітвы за Рагачоў на «Лініі Сталіна» 22 лютага 2020 года. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

22 лютага «Лінія Сталіна» правяла святочную імпрэзу з нагоды Дня абаронцы айчыны і 76-х угодкаў бітвы за Рагачоў і Жлобін.

У першай палове дня наведнікі гісторыка-культурніцкага комплексу пад Менскам маглі паглядзець на рэканструкцыю «Рагачоўскай аперацыі» з удзелам баявой тэхнікі.

Фота – Наталля Фядосенка/ ТАСС / Forum
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
21 лютага 1944 года Савецкая армія распачала наступ на рагачоўскім напрамку, цягам двух дзён перайшла Днепр і 24 лютага ўзяла горад штурмам, стварыўшы ўмовы для наступлення на Бабруйск.
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Фота – Наталля Фядосенка/ ТАСС / Forum

Паралельна з асноўнай праграмай імпрэзы на «Лініі Сталіна» працавалі інтэрактыўныя зоны, дзе госці маглі ўзяць удзел у гістарычнай віктарыне, пастраляць з пнеўматычных пісталетаў і навучыцца збіраць і разбіраць зброю.

Фота – Наталля Фядосенка/ ТАСС / Forum

Імпрэзу на «Лініі Сталіна» правялі пры падтрыманні Міністэрства абароны.

А 16-й гадзіне на «Лініі Сталіна» распачалася інсцэнізацыя «Афганскай вайны». Комплекс традыцыйна не абмяжоўваецца імпрэзамі, прысвечанымі толькі Другой сусветнай вайне: праз месяц там пройдзе гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная Першай сусветнай, на красавік запланаваны «Біятлон» на танках Т-72, а на снежань – адкрыццё ваеннай рэзідэнцыі Каляднага дзеда.

Hавiны
Як святкаваць 23 лютага не па-савецку
2020.02.22 12:35

ДД belsat.eu

Стужка навінаў