На лекцыі ідэолага «расейскага свету» адбылася бойка пасля слоў «Чамадан, вакзал, Расея» (Абноўлена)


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUEtFSGVqY20yVmclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На лекцыі расейскага нацыяналістычнага ідэолага Мікалая Старыкава ў Доме Масквы ўспыхнула бойка. На самым пачатку лекцыі беларускія актывісты з «Маладога фронту» выкрыкнулі «Чамадан, вакзал, Расея». Да іх адразу ж пабеглі людзі ў цывільным, пачалі агрэсіўна скручваць ім рукі ды выцягваць з залы.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSG1UR0JYMWVmTkElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Нехта пракрычаў «Слава Украіне». Пры гэтым вельмі шмат людзей было незадаволеных з інцыдэнту актывістаў выцягвалі пад адабральныя водгукі. Калі Старыкаў сказаў, што стала лепш дыхаць пасля вываду маладафонтацаў, зала шчыра апладзіравала.

На спатканне прыйшло вельмі шмат людзей, у тым ліку, маладых, якія прыйшлі самі – іх ніхто не прывёў. Для прысутных нават не хапіла месцаў, шмат хто стаяў на праходах.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQkhzUWp2YzJ4OEElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Мікалай Старыкаў – адзін з лідараў руху «Антимайдан», камерцыйны дырэктар «Первого канала – Санкт-Петербург». Ён займае праўладную пазіцыю, падтрымліваючы Уладзіміра Пуціна, а таксама яму ўласцівая празаходняя рыторыка. На лекцыі ў Менску Старыкаў падкрэсліў, што «Беларусь, Украіна, Расея – адзін народ».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”39390″ img_size=”large”][vc_single_image image=”39394″ img_size=”large”][vc_single_image image=”39398″ img_size=”large”][vc_single_image image=”39405″ img_size=”large”][vc_column_text]Старыкаў падтрымлівае пункт гледжання, што Сталін адыграў значную станоўчую ролю ў развіцці Расеі. Шмат хто яго крытыкуе за канспіралагічныя тэорыі, між іншым ён лічыць, што быў атручаны пры актыўным удзеле заходніх спецслужбаў.

Мікалай Старыкаў меўся выступіць 15 лістапада ў канферэнц-зале гатэля «Беларусь», 17 лістапада ў кнігарні «Светач». У інтэрнэце была ініцыяваная кампанія па адмене гэтых сустрэчаў. Беларусы пісалі электронныя лісты і тэлефанавалі ўва гэтыя ўстановы, і, нарэшце, абодва адмянілі сустрэчы «праз тэхнічныя праблемы». Руку Старыкаву працягнуў Дом Масквы.

МЯ, belsat.eu, фота: УГ; відэа: Іван Шыла

Стужка навінаў