На Кубе разбіўся пасажырскі лайнер


У Гаване неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорту Хасэ Марці разбіўся самалёт Boeing-737. На борце знаходзіліся не менш за 104 чалавекі.

Самалёт выконваў унутраны рэйс у горад Альгін.

Periódico Granma паведамляе, што ў авіакатастрофе выжылі мінімум 3 чалавекі – зараз яны знаходзяцца ў крытычным стане.

Сярод пасажыраў лайнера былі замежнікі, у тым ліку дзеці дашкольнага ўзросту.

Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што на борце было 113 асобаў.

Прычыны здарэння пакуль не паведамляюцца.

ІІ, belsat.eu, паводле CNN

Стужка навінаў