На крытай коўзанцы ў Гомлі абваліўся дах, пяць асобаў шпіталізавалі


Сёння ў Гомлі прыкладна а 18.30 на крытай коўзанцы на праспекце Рэчыцкім абрынуўся дах.

Паводле відавочцаў, у выніку здарэння «шматлікіх наведнікаў прыціснула», паведамляе сайт «Моцныя навіны».

На дадзены момант на месцы здарэння шмат машын МНС і хуткіх.

«Каля 10 хуткіх і 7 МНС. Выратавальныя службы працягваюць пад’язджаць», – паведамляюць чытачы гомельскага сайту.

У МНС паведамілі, што пяць асобаў у больніцы, дзве з іх – дзеці.

Лекары кажуць, што жыцці ўсіх пецярых «па-за небяспекай».

НМ, belsat.eu, фотаздымак Віталь Савусь/ gomel.today

Стужка навінаў