На кожны выпускны прыедзе міліцыя


Падчас выпускных вечароў, якія адбудуцца ў Беларусі 8 і 9 чэрвеня, у кожнай установе адукацыі будуць дзяжурыць міліцыянты, паведамляе МУС.

«Міліцыянты будуць суправаджаць арганізаваныя групы выпускнікоў за межы месцаў правядзення выпускных, у тым ліку да вадаёмаў і лесапаркавых зонаў. Ахова грамадскага парадку на вакзалах і ў прыгарадных цягніках у гэтыя дні будзе ўзмоцненая», – адзначае прэс-служба беларускай міліцыі.

МУС таксама плануе «наблізіць нарады міліцыі» да месца правядзення выпускных.

«Задача ахоўнікаў правапарадку – засцерагчы маладзёнаў ад супрацьпраўных замахаў», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў