На конкурсе расейскіх кандытараў перамог торт, упрыгожаны мёртвым хлопчыкам


На адмысловым міжрэгіянальным чэмпіянаце ў Краснаярску, тэмаю якога стала 70-годдзе перамогі ў Другой сусветнай вайне, таксама паказалі тарты з танкамі, Крамлём, георгіеўскімі стужкамі і параненымі вайскоўцамі.

Найлепшым кандытарам стала Надзея Сабурава. Яна спякла торт з выкарыстаннем рэальных здымкаў часоў вайны. На трох узроўнях выпечкі размешчаныя самалёт і «пахаванка», а таксама мужчына сталага веку, які трымае на руках цела хлопчыка. Такі помнік – сімвал Хатынскае трагедыі.

Салодкія варыяцыі да юбілею Дня перамогі спадабаліся далёка не ўсім.

Дэпутат Віталій Мілонаў, вядомы сваймі правакацыйнымі выказваннямі (падтрыманне сепаратыстаў на Данбасе) і экстравагантнымі заканадаўчымі ініцыятывамі (закон супраць «гей-прапаганды» ў Санкт-Пецярбурзе – заўвага belsat.eu), абурыўся «здзекам» і запатрабаваў прыцягнуць арганізатараў конкурсу да крымінальнай адказнасці.

Журы ўзначальваў нямецкі кандытар. Пераможца конкурсу атрымала ад арганізатараў нямецкую хлебапечку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў