На конкурсе прыгажосці «Міс Сусвет» пераблыталі пераможцу (ВІДЭА)


Вядоўца па памылцы надзеў карону на «Міс Калумбія» Арыядну Гутыерэс.

Калі яна прымала віншаванні гледачоў, Стыў Гарві вярнуўся на сцэну і выбачыўся за памылку, заявіўшы, што сапраўднай пераможцаю стала 26-гадовая «Міс Філіпіны» Піа Алонса Вуртцбах.

Памочніца Гарві зняла карону з «Міс Калумбія» і надзела на «Міс Філіпіны».

Стыў Гарві таксама прынёс прабачэнні ў сваім Тўітэры, пры гэтым ён няправільна напісаў словы «Калумбія» і «Філіпіны». Пазней ён выдаліў гэты твіт і напісаў іншы, выправіўшы памылкі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў