На кнігу пра Зінаіду Бандарэнку сабралі ўжо 89 %. Яшчэ ёсць два дні, каб падтрымаць праект


На платформе «Talaka» яшчэ цягам двух дзён будзе доўжыцца кампанія збору сродкаў на выданне кнігі пра легендарную дыктарку і артыстку.

Беларусы сабралі 9795 рублёў, а патрэбна 10999. Да кампаніі далучыўся і «Белсат».

Аўтар кнігі, пісьменнік Аляксандр Тамковіч заахвочвае падтрымаць выданне ўнікальнай кнігі ўспамінаў.

Зінаіда Бандарэнка нарадзілася ў 1939 годзе ў Менску. У 1985-ым атрымала ганаровае званне народнай артысткі Беларусі. У 1998 годзе з прычыны нязгоды з моўным курсам Аляксандра Лукашэнкі звольнілася з працы. Працавала вядоўцаю Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі. Рэпрэзентоўвала Беларусь на фестывалях у СССР i за мяжой.

Зінаіда Бандарэнка брала удзел у стварэнні тэлеканалу «Белсат».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў