На Кіеўшчыне ў выніку выбуху гранаты загінуў вайсковец


У Кіеўскай вобласці ў выніку неасцярожнага абыходжання з гранатай ад выбуху загінуў адзін вайсковец і яшчэ трое мужчын атрымалі раненні.

Інцыдэнт адбыўся позна вечарам 23 верасня.

«Ля адной з крамаў у пасёлку Ворзель Ірпенскага рэгіёну, адпачывала кампанія маладых людзей. Сярод іх былі вайскоўцы, якія знаходзіліся па-за службы ў форменнай вопратцы з гранатай. У выніку неасцярожнага абыходжання са выбухным прадметам, адзін з вайскоўцаў загінуў», – паведамляе прэс-служба ўкраінскай паліцыі.

Яшчэ тры чалавекі (сярод якіх было двое вайскоўцаў) атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў