На Камчатцы прачнуліся два вулканы


На камчацкіх вулканах Шывелуч і Карымскі адбыліся выкіды попелу, паведамляе сайт Галоўнага ўпраўлення МНС Камчацкага краю РФ.

На Шывелуч (3283 метры) узровень выкіду попелу дасягнуў 10 кіламетраў. А на вулкане Карымскі (1468 метраў) – трох кіламетраў. Вывяржэнням вулканаў прысвоены чырвоны і аранжавы ўзроўні небяспекі, паведамляе Інстытут вулканалогіі і сейсмалогіі Расейскай акадэміі навук.

Расейскія ратавальнікі рэкамендавалі мясцовым жыхарам і турыстам быць асцярожнымі, бо ў непасрэднай блізкасці ад вулкану можа быць небяспечная канцэнтрацыя газу, а таксама ёсць верагоднасць трапіць у попелапад, што можа справакаваць паломкі аўтамабіляў і алергічныя рэакцыі ў людзей.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў