На Каляды ўначы будзе марозна


25 снежня на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні, умераны.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 4 да 9 са знакам мінус, пры праясненнях месцамі да 10-13 градусаў марозу, паведамляе Белгідрамет. Днём паветра прагрэецца ад мінус аднаго градуса ў паўднёва-заходніх раёнах да мінус 8 па паўночным усходзе краіны.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў