На Інданезію абрынулася «вулканічнае» цунамі – 168 асобаў загінулі


Прынамсі 168 асобы загінулі падчас цунамі, якое абрынуўся на населеныя пункты ўзбярэжжа Інданезіі ў раёне Зондскай пратокі.

Агенцтва ў барацьбе са стыхійнымі бедствамі паведамляе, што каля 800 асобаў атрымалі раненні, пашкоджаныя сотні дамоў.

На кадрах, апублікаваных прадстаўніком агенцтва ў барацьбе са стыхійнымі бедствамі, бачныя наступствы цунамі – затопленыя вуліцы і перавернутыя машыны.

Магчымай прычынай цунамі ратавальнікі называюць падводныя апоўзні пасля вывяржэння вулкану Кракатау.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў