«На ім адпрацоўвалі прыёмы». Гарадзенец апынуўся ў рэанімацыі пасля збіцця міліцыянтамі

Мужчына вяртаўся з фестывалю пад Горадняй, калі міліцыя затрымала яго за знаходжанне ў нецвярозым стане. Сям’я сцвярджае, што АМАПаўцы жорстка збілі яго. Сам гарадзенец цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі з дыягназам «некроз мышцаў» і заражэннем крыві. Ён перанёс ужо 6 аперацыяў і можа страціць нагу.