На грамадскае абмеркаванне вынеслі законапраект аб ахове здароўя


На Праўным форуме Беларусі вынеслі на грамадскае абмеркаванне змены ў закон «Аб ахове здароўя». Арганізатар абмеркавання – Міністэрства аховы здароўя. Заўвагі і прапановы можна выказаць у адмысловай тэме на форуме па 30 жніўня.

Hавiны
У Міністэрстве аховы здароўя хочуць, каб у медыцыне працавала больш мужчынаў
2019.08.08 18:08

Законапраект сярод іншага ўводзіць вызначэнне тэрмінаў «блізкія сваякі», «вырабы медычнага прызначэння», «медычная тэхніка».

Плануецца таксама ўрэгуляваць пытанні правядзення фармакалагічнай экспертызы. Таксама ўводзіцца экспертыза якасці медычнай дапамогі.

Апроч таго, удакладняецца права замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, на даступнае медычнае абслугоўванне. У дзяржаўную сістэму аховы здароўя плануецца ўключыць універсітэцкія клінікі.

Hавiны
Менш за траціну беларусаў задаволеныя сваім станам здароўя
2019.08.08 09:36

Уводзіцца і акрэдытацыя дзяржаўных арганізацыяў аховы здароўя. Рэгулююцца і пытанні інфармацыйнага забеспячэння ў галіне аховы здароўя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў