На гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага міліцыя склала адразу чатыры пратаколы


Кастусь Жукоўскі атрымаў позвы з міліцыі, КДБ і пракуратуры яшчэ 24 сакавіка. Але па стану здароў’я і працоўных абставінах – асвятленнем Дня Волі ў Гомлі па позвах 24 і 25 сакавіка ён не з’явіўся.

На мітынгу яго спрабавалі затрымаць, зацягнуць у машыну «на размову» нібыта ён не мае права здымаць. Але людзі ўступіліся і адбілі яго ў праваахоўнікаў у цывільным. Жонка Кастуся Алена Жукоўская хуценька завезла дамоў зняты матэрыял і ён выйшаў у эфір.

Сёння, у панядзелак 27 сакавіка ў Цэнтральным РАУСе Гомля падпалкоўнік Вячаслаў Шукель, асабіста склаў на Жукоўскага адразу 4 пратаколы за незаконны выраб прадукцыі СМІ (артыкул 22.9 КоАП). Зараз Кастусь чакае на позву ў суд.

На працягу 2015-2016 гадоў Жукоўскі неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).

У 2017 Жукоўскі атрымаў дзве перамогі над мясцовымі чыноўнікамі з пасёлка Акцябрскі і Лоева.

ВЧ, belsat.eu

 

Стужка навінаў