На гомельскае марозіва трапіў лозунг «Жыве Беларусь». Фотафакт


У Гомлі пачалі выпускаць новае марозіва – з пялёсткамі васількоў і насеннем лёну.

На адваротным баку ўпакоўкі вытворца змясціў размоўнік, «каб выжыць у Беларусі».

Аўтары размоўніка раяць замежнікам вывучыць некалькі фразаў на беларускай мове. У тым ліку пытанні: як дабрацца да менскай вуліцы Зыбіцкая і чаму ў Беларусі так чыста?

А таксама патрыятычны лозунг «Жыве Беларусь!». Вытворца марозіва мяркуе, што беларусы з павагаю паставяцца да замежніка, які скажа гэтыя словы.

На цікавы маркетынгавы ход у інтэрнэце ўжо адрэагавалі мемам.

Крыніца: facebook.com/belavus

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў