На Гомельшчыне і Магілёўшчыне знялі забарону наведваць лясы


Последствия лесного пожара. Фото – «Белсат»

У большасці раёнаў краіны, у тым ліку цалкам на Гомельшчыне і Магілёўшчыне знятая забарона на наведванне лясоў, паведамляе БелТА са спасылкаю на прэс-службу Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні наведваць лясы застаюцца амаль ува ўсіх раёнах Берасцейскай і Віцебскай вобласцяў. На Меншчыне забарона дзеіць у Пухавіцкім раёне. На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі ў онлайн-рэжыме можна адсочваць інфармацыю аб забаронах і абмежаваннях наведваць лясы.

З пачатку года ў Беларусі адбылося больш за 320 лясных пажараў, адныя з самых моцных пажараў працягваліся некалькі дзён у Столінскім раёне на знакамітых Альманскіх балотах.

«Сын некалькі дзён ночыў у лесе, тушыў пажар». Як у Альманах змагаліся з агнём

Сёлета красавік стаў самым сухім у Беларусі за апошнія 75 гадоў.

АН belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары